28 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Саюз Беларусі і Расіі - прыклад і ўзор глыбокай інтэграцыі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час сустрэчы з кіраўнікамі ўрадавых делегацый Еўразійскага эканамічнага саюза і СНД, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што СНД - добрая пляцоўка для сустрэч і перагавораў, вырашэння тактычных пытанняў. Еўразійскі эканамічны саюз прадугледжвае ўжо глыбокую эканамічную інтэграцыю. "Яшчэ больш глыбокая інтэграцыя ў Саюзе Беларусі і Расіі. Ён з'яўляецца прыкладам і ўзорам", - падкрэсліў Прэзідэнт. Кіраўнік дзяржавы дадаў, што пры стварэнні ЕўрАзЭС краіны абапіраліся менавіта на многія беларуска-расійскія дамоўленасці.
"Калі нехта гатовы перайсці ад эканамічнага саюза да цеснага эканамічнага ваенна-палітычнага саюза ў рамках Саюза Беларусі і Расіі, дагавор адкрыты", - звярнуў увагу Аляксандр Лукашэнка.