Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Врс 2015

Лукашэнка са шкадаваннем канстатуе, што свет не стаў больш стабільным і камфортным для большасці жыхароў планеты

29 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, выступаючы ў агульнай дыскусіі 70-й сесіі Генеральнай асамблеі ААН, са шкадаваннем канстатаваў, што свет не стаў больш стабільным, прадказальным і камфортным для большасці жыхароў планеты, нягледзячы на вялікую работу і каласальныя намаганні па рэалізацыі маштабных планаў ААН, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"70 гадоў таму, пасля заканчэння Другой сусветнай вайны, у чалавецтва з'явілася надзея на ўстанаўленне справядлівага светапарадку, заснаванага на ўсеагульным узаемаразуменні і супрацоўніцтве", - адзначыў беларускі лідар.

"Аднак перыяд халоднай вайны, які настаў потым, зноў раскалоў свет на процістаячыя блокі. Пасля распаду Савецкага Саюза і сацыялістычнага лагера многім здавалася, што нарэшце знікнуць падставы для канфрантацыі дзяржаў і ваенных канфліктаў. На жаль, пакуль гэтыя надзеі не збываюцца", - падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што напярэдадні на саміце быў зацверджаны амбіцыйны парадак дня работы ААН на бліжэйшыя 15 гадоў.

У фокусе падагульняючага дакумента пяць стратэгічных напрамкаў, якія маюць жыццёва важнае значэнне: людзі, планета, працвітанне, мір і партнёрства. Яны нарадзіліся не на пустым месцы, а сталі лагічным працягам намаганняў па рэалізацыі Мэт развіцця тысячагоддзя, заўважыў беларускі лідар.

Тым не менш, паводле яго слоў, гэтыя намаганні выклікаюць супярэчлівыя пачуцці.

"Так, ёсць пэўныя зрухі ў змяншэнні глабальнага ўзроўню беднасці, павышэнні абароненасці і ўмацаванні здароўя маці і дзяцей, пашырэнні доступу да адукацыі. Але, гаворачы аб дасягненнях, мы вымушаны прызнаць, што якаснага прарыву ў жыцці чалавечай цывілізацыі так і не адбылося", - падкрэсліў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"Больш таго, мы бачым, як сучасны свет захлістваюць усё новыя выклікі і абвастраюцца старыя праблемы. Прычым яны датычацца не адной сферы, а ўсіх важнейшых напрамкаў жыццядзейнасці чалавецтва", - дадаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі