23 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння, у Дзень абаронцаў Айчыны і Узброеных Сіл, уручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У прыватнасці, пагоны генерал-лейтэнанта ўручаны Станіславу Засю. Чарговае воінскае званне генерал-маёра прысвоена Віктару Хрэніну, Ігару Мажылоўскаму, Сяргею Дудко, Васілю Гедзько.
Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Івану Наскевічу. Аляксандру Чадзюку - класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3 класа.
"Вы заслужылі гэтыя званні, - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, уручаючы генеральскія пагоны. - Будзьце дастойныя гэтых званняў".