5 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на ўрачыстай цырымоніі ўшаноўвання выпускнікоў вышэйшых ваенных навучальных устаноў і вышэйшага афіцэрскага складу ўручыў генеральскія пагоны прадстаўнікам сілавых ведамстваў краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Пагоны генерал-маёра ўручаны Андрэю Бурдыку, Андрэю Жуку, Генадзю Казлоўскаму і Ігару Каралю.
Сяргею Дарошку і Уладзіміру Захарчуку прысвоена чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра міліцыі.
Чарговае спецыяльнае званне генерал-маёра юстыцыі прысвоена Дзмітрыю Канапляніку.
Першаму намесніку старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Уладзіміру Арлоўскаму прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу.
У час урачыстай цырымоніі Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што кіраўніцтва краіны і беларускі народ вераць у афіцэраў сілавых ведамстваў і разлічваюць на іх энергію і ініцыятыву, адказнасць і высокі прафесіяналізм.
"Я ўпэўнены, што гэтыя званні атрымліваюць самыя дастойныя. Не кожнаму дадзена насіць гэтыя "цяжкія" пагоны на плячах. Без пафасу скажу: будзьце дастойныя гэтага. Вы сапраўды людзі асаблівыя, і на вас сёння ляжыць асаблівая адказнасць, - адзначыў Прэзідэнт. - Помніце адно, для чаго мы прызначаны з вамі. У нас ёсць толькі адзін абавязак і адна мэта: мы ў цяжкую хвіліну павінны быць наперадзе, і, калі трэба будзе ў імя нашага народа памерці, мы павінны памерці першымі. Мы аб гэтым павінны помніць заўсёды", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.