Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Снж 2020

Лукашэнка ўручыў БНТУ ордэн Працоўнай Славы і дзяржузнагароды супрацоўнікам ВНУ

Лукашэнка ўручыў БНТУ ордэн Працоўнай Славы і дзяржузнагароды супрацоўнікам ВНУ

10 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў сёння Беларускаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту ордэн Працоўнай Славы і дзяржаўныя ўзнагароды супрацоўнікам ВНУ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я хачу сёння тут уручыць дзяржаўныя ўзнагароды тым, хто зрабіў (вобразна кажучы) гэты ўніверсітэт, хто падтрымлівае яго імідж на найвышэйшым узроўні. Тым, хто прывёў наш універсітэт у эліту сусветных універсітэтаў. Дазвольце мне сёння таксама ўручыць першы ў гісторыі незалежнай Беларусі ордэн (Працоўнай Славы. - Заўвага БЕЛТА). Ён будзе першы, спадзяюся не апошні, і ўніверсітэт будзе заўсёды ганарыцца гэтай узнагародай", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Ордэнам Айчыны III ступені на цырымоніі былі ўзнагароджаны загадчык кафедры цеплавых электрычных станцый Мікалай Карніцкі і загадчык кафедры лазернай тэхнікі і тэхналогіі Мікалай Куляшоў. Заслугі члена Беларускага саюза архітэктараў Вальмена Аладава адзначаны ордэнам Францыска Скарыны.

У ліку ўзнагароджаных таксама загадчык кафедры трактароў Уладзімір Байкоў, прафесар кафедры канструявання і вытворчасці прыбораў Уладзімір Мінчэня і дэкан архітэктурнага факультэта Армен Сардараў. Яны атрымалі ад кіраўніка дзяржавы ордэн Пашаны. Шэраг супрацоўнікаў ВНУ былі таксама ўдастоены медаля "За працоўныя заслугі" і Падзякі Прэзідэнта.

Загадчыку кафедры машыназнаўства і дэталей машын Анатолю Скайбеду Прэзідэнт уручыў дыплом аб прысваенні ганаровага звання "Заслужаны вынаходнік Рэспублікі Беларусь".

"Калі я ўручаў гэтыя ўзнагароды, мяне не пакідала думка, што я практычна з усімі не проста сутыкаўся, а знаёмы. Некаторыя мне нагадвалі, што мы зрабілі. Запомніўся наш архітэктар, кажа: "А вы помніце, як мы Нулявы кіламетр Беларусі ўстанаўлівалі?" Вядома, помню. Мы дамовіліся, што гэта не апошняя наша работа. Мы яшчэ нешта добрае павінны зрабіць для нашай краіны", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка ў канцы цырымоніі.

Як паведамлялася, напярэдадні Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб узнагароджанні Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта ордэнам Працоўнай Славы. Навучальная ўстанова ўдастоена гэтай узнагароды за значны асабісты ўклад у развіццё інжынерна-тэхнічнай адукацыі, правядзенне навуковых даследаванняў у галіне машынабудавання, энергетыкі, будаўніцтва і архітэктуры, укараненне новых сучасных тэхналогій, падрыхтоўку навуковых кадраў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання ўніверсітэта.

Раней, 7 снежня, Прэзідэнт падпісаў дэкрэт, якім устаноўлена магчымасць заахвочвання дзяржаўнымі ўзнагародамі арганізацый і калектываў іх работнікаў, а таксама воінскіх часцей і фарміраванняў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі