20 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Туніса Беджы Каіда Эс-Себсі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Разлічваю на захаванне дадатнай дынамікі ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі ў палітычнай, гандлёвай, інвестыцыйнай і гуманітарнай галінах", - гаворыцца ў віншаванні.