Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

20 Жнв 2020

Лукашэнка разлічвае на выкананне ўсіх дасягнутых дамоўленасцей з Венгрыяй

Лукашэнка разлічвае на выкананне ўсіх дасягнутых дамоўленасцей з Венгрыяй
Фота з архiва

20 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Янаша Адэра з нацыянальным святам - Днём Святога Іштвана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Дзякуючы працяглай гісторыі ўзаемаразумення і дружалюбных сувязей паміж нашымі народамі, аднолькавым каштоўнасцям і стаўленню да сучасных праблем Мінск і Будапешт могуць паспяхова пераадолець часовыя цяжкасці", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на выкананне ўсіх дасягнутых дамоўленасцей у сферах гандлю, інвестыцый, адукацыі і навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва. Прэзідэнт падкрэсліў, што гэта будзе яркім пацвярджэннем сапраўдных партнёрскіх адносін дзвюх краін і дазволіць стварыць новыя карысныя магчымасці для работы, адпачынку і развіцця беларусаў і венграў.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі