14 лістапада, Магілёў /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на далейшае развіццё беларуска-амерыканскага дыялогу. Аб гэтым кіраўнік беларускай дзяржавы заявіў сёння ў час размовы з працоўным калектывам ААТ "Магілёўхімвалакно", перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У нас нядрэнна пайшлі справы з амерыканцамі. Мы з імі ў кантакце, вядзём гэты дыялог, поўнасцю захоўваючы наш суверэнітэт і незалежнасць, - заявіў Аляксандр Лукашэнка. - Яны зразумелі, што больш пытанне "з Расіяй або з Захадам" ставіць нельга".
"Але ў нас ёсць інтарэсы ў Амерыцы. У іх ёсць інтарэсы ў Беларусі. Давайце тут дамаўляцца. Думаю, мы на гэтым шляху зможам рушыць наперад", - лічыць кіраўнік дзяржавы.