4 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Злучаных Штатаў Амерыкі Дональда Трампа і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што Беларусь, якая праводзіць адказную і міралюбівую знешнюю палітыку, была і застаецца надзейным партнёрам Злучаных Штатаў у стратэгічных пытаннях міжнароднага парадку дня.
"Спадзяюся на прадаўжэнне пазітыўнай дынамікі ў адносінах паміж нашымі дзяржавамі і на далейшую рэалізацыю ўзаемавыгадных праектаў двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва", - гаворыцца ў віншаванні.