31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Вярхоўнага кіраўніка Малайзіі з Нацыянальным Днём. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Спадзяюся, што ўзаемадзеянне нашых дзяржаў у сферах узаемнага інтарэсу будзе і ў далейшым паспяхова развівацца і садзейнічаць умацаванню дружалюбных адносін паміж Беларуссю і Малайзіяй", - гаворыцца ў віншаванні.