10 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Рэспублікі Беларусь Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Партугальскай Рэспублікі Марсэла Рэбела ды Соза і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Партугаліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Беларусь удзяляе вялікую ўвагу ўмацаванню адносін з Партугаліяй, заснаваных на канструктыўным дыялогу і ўзаемапавазе, і гатова да дзейсных крокаў у гэтым напрамку", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што сумеснымі намаганнямі дзяржавы змогуць пашырыць узаемавыгаднае супрацоўніцтва ў розных галінах у інтарэсах сваіх грамадзян.