30 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Бідх'ю Дэві Бхандары з выбраннем на пасаду Прэзідэнта Федэратыўнай Дэмакратычнай Рэспублікі Непал. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё ўсебаковых узаемавыгадных сувязей з Непалам, пашырэнне супрацоўніцтва ў міжнародных арганізацыях, рэалізацыю патэнцыялу беларуска-непальскіх адносін у гандлёва-эканамічнай і іншых сферах.