7 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Бразілія Мішэла Тэмера і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З задавальненнем адзначаю паступовае развіццё ўзаемадзеяння паміж нашымі краінамі. Упэўнены ў перспектыўнасці далейшага пашырэння беларуска-бразільскага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах", - гаворыцца ў віншаванні.