11 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Іран Хасана Раўхані і дружалюбны народ Ірана з нацыянальным святам - 37 гадавінай Ісламскай рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё беларуска-іранскага супрацоўніцтва дасць магчымасць краінам дасягнуць якасна новага ўзроўню ўзаемаадносін і будзе садзейнічаць паспяховай рэалізацыі двухбаковых стратэгічных праектаў.