25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Харватыі Калінду Грабар-Кітаравіч з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што канструктыўныя адносіны паміж Беларуссю і Харватыяй будуць і ў далейшым садзейнічаць развіццю двухбаковага супрацоўніцтва ў розных галінах узаемнай зацікаўленасці дзеля працвітання нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Каліндзе Грабар-Кітаравіч добрага здароўя і плённай працы, а жыхарам Харватыі - міру і дабрабыту.