2 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Дзяржавы Ізраіль Рэўвена Рыўліна з нацыянальным святам – Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Адносіны паміж нашымі краінамі грунтуюцца на трывалым фундаменце шматвяковага добрасуседскага пражывання беларусаў і яўрэяў на беларускай зямлі", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што разлічвае на пашырэнне двухбаковага дыялогу і актыўнае развіццё супрацоўніцтва ва ўсіх галінах у інтарэсах Беларусі і Ізраіля.