11 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на аднаўленне дыппрадстаўніцтва на ўзроўні паслоў пасля выбараў у ЗША. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Абавязкова будзе (узровень прадстаўніцтва на ўзроўні паслоў. - Заўвага БЕЛТА), мы аб гэтым у прынцыпе дамовіліся. Калі - вы спытайце ў амерыканскага боку. Думаю, пасля выбараў прэзідэнта ЗША мы вырашым і гэту праблему. Я згодны, што гэта не нармальна (дарэчы, не мы былі ініцыятарамі ад'езду паслоў). Але мы дамовіліся, што ў бліжэйшы час вырашым гэту праблему", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.
У пытанні журналістаў таксама быў адзначаны факт цяжкасцей з атрыманнем амерыканскай візы для грамадзян Беларусі ў сувязі з тым, што пры невялікай на гэты момант штатнай колькасці пасольства ЗША, яно не мае магчымасці ў большасці выпадкаў займацца адпаведнай дзейнасцю. "Вы ім перадайце, што я гатовы спецыяльна садзейнічаць таму, каб у іх быў чалавек, які будзе выдаваць візы. Няхай яны ўвядуць яшчэ адну адзінку", - сказаў беларускі лідар.