18 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 18 верасня разгледзеў кадравыя пытанні. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы назначыў:
Воўка Віталя Міхайлавіча - памочнікам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь - інспектарам па Віцебскай вобласці;
Марковіча Васіля Міхайлавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Латвійскай Рэспубліцы;
Самасуева Аляксея Іванавіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Фінляндскай Рэспубліцы і па сумяшчальніцтве ў Каралеўстве Данія;
Герасімава Васіля Мікалаевіча - намеснікам старшыні Камітэта дзяржаўнага кантролю;
Брыля Вячаслава Станіслававіча - Надзвычайным і Паўнамоцным Паслом Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Кот-д'Івуар па сумяшчальніцтве.
Прэзідэнт таксама даў згоду на назначэнне:
Брылевіча Ігара Максімавіча - старшынёй Пінскага райвыканкама;
Баданіна Аляксандра Іосіфавіча - старшынёй Браслаўскага райвыканкама;
Кісялевіча Міхаіла Леанідавіча - старшынёй Лепельскага райвыканкама;
Рабкаўца Валерыя Васільевіча - першым намеснікам старшыні Брэсцкага аблвыканкама;
Яфрэмава Барыса Сяргеевіча - намеснікам старшыні Віцебскага аблвыканкама;
Маркевіча Івана Станіслававіча - намеснікам старшыні Мінскага аблвыканкама;
Сталярчука Алега Валер'евіча - членам Віцебскага аблвыканкама;
Равуцкага Дзмітрыя Васільевіча - членам Мінскага аблвыканкама і Мінскага гарвыканкама.