Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Жнв 2017

Лукашэнка расставіў прыярытэты ў выдзяленні сродкаў на спартыўныя мэты

25 жніўня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расставіў прыярытэты ў выдзяленні сродкаў на спартыўныя мэты, падкрэсліўшы недапушчальнасць расходавання залішніх сродкаў на розныя паездкі спартыўных функцыянераў і мерапрыемствы, не звязаныя непасрэдна з дасягненнем спартыўных рэзультатаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння на сустрэчы з ігракамі і трэнерскім складам хакейнага клуба "Дынама-Мінск", перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Яшчэ нехта крыўдзіцца, што НАК не дае грошы. Гэта не НАК. Гэта я забараніў выдзяляць грошы на паездкі, раз'езды, пераезды, піяраўшчыну розную. Грошы вы можаце і ад НАК атрымаць - яны ёсць - толькі на спартсмена і трэнера. І іншым часам на мерапрыемствы. Дапусцім, на турнір трэба кудысьці выехаць. Мы дапаможам. Але ні на якіх чыноўнікаў, ніякія камандзіроўкі", - падкрэсліў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што дадатковыя сродкі ў спорце, у прыватнасці ў хакеі, будуць выдзяляцца за канкрэтны рэзультат. "Рэзультату няма - будзеце сядзець на голым акладзе. Вось вам мужчынскі адказ", - сказаў ён.

У гэтым жа ключы будзе разглядацца і пытанне фінансавай падтрымкі спартыўных арганізацый на мясцовым узроўні, заявіў Прэзідэнт. Магчымы пэўныя карэкціроўкі нарматыўнай базы, каб не дапускаць неабгрунтаваных трат бюджэтных сродкаў.

Кіраўнік дзяржавы таксама ўказаў на неабходнасць прааналізаваць узаемадзеянне хакейнага клуба "Дынама-Мінск" з БФСТ "Дынама" на прадмет магчымай аптымізацыі ў рабоце і кадравага забеспячэння. "Мне яшчэ трэба ў гэтым разабрацца. У вас ёсць цэлае таварыства "Дынама". Там у вас людзі. Яны займаюцца многімі відамі спорту. Няхай яны забяспечваюць каманду. Вы ж сэканоміце грошы, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - Клуб - гэта ж усё роўна як падраздзяленне вашага таварыства. Ён аўтаномны, але ён фактычна пад вамі".

"Гэта не таму, што вы не атрымаеце грошай. Вы заўсёды атрымаеце грошы. Пытанне - якія. Гэта залежыць ад вас. Будуць рэзультаты, вы ніколі не ўспомніце пра грошы", - дадаў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі