Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

7 Врс 2017

Лукашэнка раскрытыкаваў работу СМІ, але за асвятленне ўборачнай пахваліў

7 верасня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка незадаволены якасцю работы сродкаў масавай інфармацыі і лічыць неабходным узмацніць інфармацыйную работу па шэрагу напрамкаў. Аб гэтым ён заявіў сёння на пашыраным пасяджэнні Выканкама НАК Беларусі па пытанні правядзення II Еўрапейскіх гульняў у 2019 годзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Я ўжо гаварыў аб тым, што СМІ працуюць вельмі дрэнна. А працаваць умеюць. Вазьміце за ўзор, як вы працавалі на ўборцы ў гэтым годзе. Вы зрабілі так, што ўвесь народ жыў і перажываў, будзем мы з хлебам ці не", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

"Таму гэтак жа (трэба асвятляць. - Заўвага БЕЛТА) вучэнні "Захад-2017". Потым падрыхтоўка (Еўрапейскіх гульняў. - Заўвага БЕЛТА) у спакойным рэжыме. Але людзей трэба да гэтага падводзіць", - адзначыў беларускі лідар.

Ён таксама даручыў працаваць з такімі буйнымі міжнароднымі каналамі, як "Еўраспорт" і "Еўраньюс", каб і там была інфармацыя аб маючых адбыцца гульнях у Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што калі замежныя спецыялісты з лепшых кампаній свету прыцягваюцца для арганізацыі трансляцый, то побач павінны быць "трое-чацвёра з БТ, АНТ, СТБ". "Яны павінны вучыцца, а дзе-нідзе і самі зарабляць грошы на гэтым. Гэта таксама майце на ўвазе", - папярэдзіў кіраўнік дзяржавы.

Ён падкрэсліў, што цяперашняе мерапрыемства ў цэлым дае старт сур'ёзнай падрыхтоўцы і асвятленню ў СМІ Еўрапейскіх гульняў 2019 года.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі