Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

18 Кст 2019

Лукашэнка расказаў, якіх людзей трэба адбіраць ва ўпраўленцы

Лукашэнка расказаў, якіх людзей трэба адбіраць ва ўпраўленцы

18 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На кіраўніцкія пасады прынцыпова важна адбіраць толькі зацікаўленых, неабыякавых і высокакваліфікаваных спецыялістаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы ў Акадэміі кіравання, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Сёння ў падборы кадраў на кіруючую пасаду неабходна ўлічваць чалавечыя якасці і маральны крытэрый. Мы бачым, як на фоне сістэмнага ўкаранення новых тэхналогій у эканамічную дзейнасць і грамадскія адносіны ўзнікаюць новыя карупцыйныя рызыкі. У сувязі з гэтым прынцыпова важна на кіраўніцкія пасады адбіраць толькі зацікаўленых, неабыякавых і высокакваліфікаваных спецыялістаў, арыентаваных на служэнне краіне і людзям, а не на задавальненне асабістых або кар'ерных амбіцый", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

А для павышэння прэстыжу кіраўніка, заявіў Прэзідэнт, неабходна замацоўваць дадатковыя сацыяльна-прававыя гарантыі дзяржслужачых, што пацвярджаюць іх высокі статус.

Тэма, якая, паводле слоў кіраўніка дзяржавы, таксама патрабуе асаблівай увагі, - ратацыя кіруючых кадраў. Яе галоўная мэта, адзначыў Аляксандр Лукашэнка, нават не ў тым, каб выключыць кумаўство і пратэкцыянізм. "Мяняць месца работы, а іншым разам і прапіску, выходзіць з зоны камфорту трэба, каб развівацца, пашыраць кругагляд, адкрываць у сабе новыя грані і здольнасці. Такім чынам, спецыяліст не толькі вырасце прафесійна, але і краіне прынясе больш карысці", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі