31 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Актывізацыя ўзаемадзеяння Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, краін Блізкага Усходу, іншых канструктыўных цэнтраў сілы ўяўляе рэальную пагрозу канцэпцыі аднапалярнага свету. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу на тое, што ЗША ў спробе захаваць сусветнае панаванне сканцэнтраваны на эканамічным удушэнні Расіі. Акрамя таго, у іх наспявае процістаянне з Кітаем, а стаўленне да Ірана - даўно варожае.
"У гэтых умовах актывізацыя ўзаемадзеяння Беларусі, Расіі, Кітая, Ірана, краін Блізкага Усходу, іншых канструктыўных цэнтраў сілы ўяўляе рэальную пагрозу канцэпцыі аднапалярнага свету, - сказаў беларускі лідар. - Які наш агульны адказ? Ён у адзінстве і агульных падыходах да фарміравання справядлівага шматпалярнага свету, заснаванага на стварэнні і павазе культурна-гістарычнай разнастайнасці, а таксама на ўзаемнай падтрымцы адзін аднаго".
"Нас душаць эканамічнымі санкцыямі - мы адкрываем для сябе новыя рынкі. Закрываюць транзіт - мы выбудоўваем новыя лагістычныя шляхі для гандлю з сябрамі, - прадоўжыў Прэзідэнт. - Разумеючы, што міжнародныя арганізацыі па забеспячэнні бяспекі, тая ж АБСЕ, разбалансаваныя, не даюць стратэгічнай стабільнасці, мы прымаем актыўны ўдзел у новых аб'яднаннях, выводзячы на новы ўзровень ШАС, БРІКС, падключаем да гэтых арганізацый Еўразійскі саюз і АДКБ".
Пн | Аўт | Сер | Чцв | Пт | Сб | Нядз |
---|