5 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, адказваючы на пытанні журналістаў, расказаў аб запланаванай сёння тэлефоннай размове з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, у цэнтры ўвагі будуць тэмы, якія ўяўляюць узаемны інтарэс. "Думаю, сёння з Прэзідэнтам Расіі мы абмяркуем многія пытанні, патэлефануе ён мне ў 17 гадзін, папрасіў размовы", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.