24 верасня, Баранавіцкі раён /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі створана новае воінскае падраздзяленне, у склад якога на кантрактнай аснове ўвайшлі грамадзяне, што прайшлі службу ў арміі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў на нарадзе ў час наведвання 230-га агульнавайсковага палігона Абуз-Лясноўскі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Шукаючы добрых спецыялістаў, мы вырашылі стварыць яшчэ адно падраздзяленне. З тых разумных, талковых, моцных людзей, але ўжо дарослых, на кантрактнай аснове, якія прайшлі некалі службу ў арміі або ў нейкіх падраздзяленнях", - расказаў Аляксандр Лукашэнка.