Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Сак 2017

Лукашэнка: Раскалоць беларускае грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку не атрымаецца

3 сакавіка, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Раскалоць беларускае грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку не атрымаецца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 3 сакавіка на ўрачыстым сходзе, прысвечаным 100-годдзю ўтварэння беларускай міліцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Ілюзій сёння быць не павінна: раскалоць наша грамадства і дэстабілізаваць абстаноўку, а тым больш аказаць на нас які б там ні было націск ні ў каго не атрымаецца. Але кожны дзень, кожны год жадаючых гэта зрабіць будзе не менш. Вы бачыце, што адбываецца вакол. Свет звар'яцеў. І калі не зайздрасць, то неразуменне таго, што адбываецца ў нашай краіне, падбівае многіх да таго, каб і мы былі такія, як яны. І вось тут мы не павінны ўпасці на калені. Мы павінны ўтрымаць сваю краіну і абараніць свой народ. І я ўпэўнены, мы гэта зробім. На любыя авантуры ў нас заўсёды будзе адэкватны адказ", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Аляксандра Лукашэнкі, на МУС і ўсіх праваахоўных структурах у цэлым ляжыць велізарная адказнасць за бяспеку і стабільнае развіццё Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі