5 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў дзяржаўнага сакратара Саюзнай дзяржавы Рыгора Рапоту з юбілеем. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З'яўляючыся вопытным дзяржаўным дзеячам і прафесіяналам высокага ўзроўню, на працягу многіх гадоў вы прыкладаеце значныя намаганні для развіцця беларуска-расійскіх адносін, - адзначыў кіраўнік дзяржавы. - Глыбока перакананы, што вашы аўтарытэт, прынцыповасць і мэтанакіраванасць будуць служыць паглыбленню нашай інтэграцыі, вырашэнню важных задач у рамках Саюзнай дзяржавы".
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Рыгору Рапоту моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў.