7 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прывёз у падарунак Прэзідэнту Расіі Уладзіміру Пуціну трактар BELARUS. Аб гэтым ён заявіў, адказваючы на пытанне журналіста пасля прыбыцця на нефармальны саміт СНД у Санкт-Пецярбургу, паведамляе БЕЛТА.
"Што ў падарунак прывезлі, калі не сакрэт?" - пацікавіліся ў Прэзідэнта журналісты.
"Трактар", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.
Адказваючы на ўдакладняльнае пытанне, які менавіта трактар, Прэзідэнт сказаў: "Такі, на якім я працую, - BELARUS. Самы лепшы. Ручной зборкі".
"З усімі насадкамі?" - прадоўжылі пытацца журналісты, маючы на ўвазе навясное абсталяванне на трактар для правядзення тых ці іншых работ.
"Насадак іх, ведаеш, мільён. Таму гэта па жаданні. Але я яму прапаную адну насадку - навясное абсталяванне - сеялку. Будзем сеяць хлеб. Можа, яшчэ што-небудзь. Яна ўніверсальная. Вырасцім - і Дуду, і Маравецкаму (кіраўніцтва Польшчы. - Заўвага БЕЛТА), Еўропе там, каб не галадалі. Каб не кралі ва Украіне хлеб, а везлі бедным краінам", - адказаў Аляксандр Лукашэнка.
Telegram-канал "Пул Першага" апублікаваў фатаграфію сертыфікату на трактар для Уладзімір Пуціна. Гэта трактар BELARUS 1523.3. "Прэзідэнту Расійскай Федэрацыі Уладзіміру Уладзіміравічу Пуціну з нагоды юбілею", - такі надпіс на сертыфікаце.
У размове з журналістамі Аляксандр Лукашэнка таксама асабліва адзначыў, што прыехаў на саміт на расійскім аўтамабілі AURUS.