9 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 9 верасня прыняў з дакладам старшыню КДБ Валерыя Вакульчыка і памочніка Прэзідэнта па нацыянальнай бяспецы Віктара Лукашэнку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы цікавіўся абстаноўкай у краіне напярэдадні выбараў. Як было адзначана на сустрэчы, сітуацыя спакойная, пагрозы для бяспекі адсутнічаюць. Таксама няма праблем з грамадскай бяспекай.
Акрамя таго, Аляксандру Лукашэнку далажылі аб расследаванні крымінальных спраў, якія знаходзяцца на кантролі ў Прэзідэнта.