12 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13-14 красавіка зробіць рабочы візіт у Кыргызскую Рэспубліку. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У Бішкеку 14 красавіка Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета. Кіраўнікі дзяржаў плануюць абмеркаваць рэалізацыю асноўных напрамкаў міжнароднай дзейнасці ЕАЭС, асноўныя арыенціры макраэканамічнай палітыкі дзяржаў - членаў ЕАЭС на бліжэйшыя гады. Асаблівая ўвага будзе ўдзелена эканамічнаму супрацоўніцтву з трэцімі краінамі.
Па выніках пасяджэння чакаецца падпісанне шэрага міжнародных дакументаў.
У гэты ж дзень Аляксандр Лукашэнка прыме ўдзел у нефармальнай сустрэчы кіраўнікоў дзяржаў - членаў АДКБ. Прэзідэнты абмяркуюць абстаноўку ў сферы бяспекі, актуальныя выклікі і пагрозы, а таксама шляхі сумеснага процідзеяння ім.