Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Врс 2019

Лукашэнка прыбыў у Ерэван для ўдзелу ў саміце ЕАЭС

Лукашэнка прыбыў у Ерэван для ўдзелу ў саміце ЕАЭС

30 верасня, Ерэван /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прыбыў з рабочым візітам у Арменію. Беларускі борт нумар адзін прызямліўся ў міжнародным аэрапорце Ерэвана Звартноц, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы 1 кастрычніка прыме ўдзел у пасяджэнні Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ў Ерэване. Сёння лідары краін ЕАЭС сустрэнуцца за нефармальнай вячэрай, якая адбудзецца ў летняй дзяржаўнай рэзідэнцыі Прэзідэнта Арменіі ля возера Севан. Чакаецца, што неафіцыйную частку саміту сёння таксама наведаюць Прэзідэнт Малдовы Ігар Дадон, Прэзідэнт Ірана Хасан Раўхані і прэм'ер-міністр Сінгапура Лі Сянь Лун. Заўтра яны прымуць удзел у пасяджэнні ВЕЭС: Ігар Дадон як кіраўнік дзяржавы - наглядальніцы ў саюзе, лідары Ірана і Сінгапура - у якасці ганаровых гасцей.

Парадак дня пасяджэння Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета ўключае каля паўтара дзясятка пытанняў. Кіраўнікі дзяржаў разгледзяць пытанні эканамічнага ўзаемадзеяння, фінансавай палітыкі, энергетыкі, асноўныя напрамкі міжнароднай дзейнасці і развіццё супрацоўніцтва з трэцімі краінамі.

Найбольш адчувальнае пытанне для Беларусі на парадку дня - размеркаванне сум увазных мытных пошлін паміж дзяржавамі. Работа па пераглядзе нарматываў вядзецца з 2017 года, кожная краіна адстойвае найбольш выгадны для сябе варыянт. Гэтыя пытанні не раз абмяркоўваліся на пасяджэннях Савета Еўразійскай эканамічнай камісіі, Еўразійскага міжурадавага савета і Вышэйшага Еўразійскага эканамічнага савета, аднак пакуль краінам удалося толькі зблізіць падыходы да вызначэння методыкі разліку нарматываў размеркавання.

Цяпер нарматывы размеркавання сум увазных мытных пошлін устаноўлены ў наступных памерах: Арменія - 1,22 працэнта, Беларусь - 4,56 працэнта, Казахстан - 7,055 працэнта, Кыргызстан - 1,9 працэнта, Расія - 85,265 працэнта. Яны дзейнічаюць да канца гэтага года.

Восенню мінулага года на сустрэчы з кіраўнікамі ўрадаў дзяржаў ЕАЭС Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь больш не падтрымае прадаўжэнне дзеючых увазных мытных пошлін: гэта абсалютна не выгадна для краіны. Прэзідэнт растлумачыў, што ў адваротным выпадку Беларусь адразу будзе пастаўлена ў няроўныя ўмовы, таму, на яго думку, неабходна прыкласці максімум намаганняў для выхаду на справядлівае рашэнне. "Тут, напэўна, менш павінна быць палітыкі, а ўсё ж такі больш эканомікі", - заклікаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі