13 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў Палацы Незалежнасці праводзіць сустрэчу з галоўным рэдактарам газеты "Народная воля" Іосіфам Сярэдзічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы выказаў гатоўнасць абмеркаваць у час сустрэчы ўсе актуальныя пытанні, у тым ліку праблемнага характару. Прэзідэнт разлічвае на далейшае аб'ектыўнае асвятленне вынікаў размовы.
Іосіф Сярэдзіч падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за магчымасць сустрэцца. "Той блок пытанняў, якія я папрашу абмеркаваць, будзе актуальным не столькі для мяне, колькі для беларусаў у цэлым. Менавіта перажыванне за тое, што мы на сённяшні дзень маем, што мы можам мець заўтра і паслязаўтра, прывяло да вас", - сказаў ён.
Галоўны рэдактар "Народнай волі" папрасіў кіраўніка дзяржавы аб асабістай сустрэчы ў час "Вялікай размовы з Прэзідэнтам", якая прайшла ў Мінску 3 лютага.