Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліс 2015

Лукашэнка правядзе ў Мінску перагаворы з Прэзідэнтам Сербіі Нікалічам

17 лістапада, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Сербіі Таміслаў Нікаліч 18-20 лістапада наведае з афіцыйным візітам Беларусь. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Кіраўнік беларускай дзяржавы Аляксандр Лукашэнка і Прэзідэнт Сербіі правядуць перагаворы ў вузкім і пашыраным складах. Лідары дзвюх краін падпішуць сумесную заяву.

Плануецца, што Аляксандр Лукашэнка і Таміслаў Нікаліч наведаюць будаўнічую пляцоўку эксперыментальнага шматфункцыянальнага комплексу "Мінск-Мір", дзе прымуць удзел у цырымоніі закладкі памятнай капсулы, якая сімвалізуе пачатак яго будаўніцтва.

Чакаецца, што ў дні афіцыйнага візіту Таміслаў Нікаліч наведае ААТ "Мінскі трактарны завод", Беларускі дзяржаўны музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі