Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

30 Ліп 2024

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Зюганавым

Лукашэнка правёў тэлефонную размову з Зюганавым
Фота з архiва

30 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Адбылася тэлефонная размова Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі са старшынёй Цэнтральнага камітэта Камуністычнай партыі Расійскай Федэрацыі Генадзем Зюганавым. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Генадзь Зюганаў падзякаваў Аляксандру Лукашэнку за віншаванне з 80-годдзем, якое лідар КПРФ адзначыў у чэрвені бягучага года.

У час тэлефоннай размовы гаворка ішла аб супрацоўніцтве па лініі кампартый Беларусі і Расіі.

Абмеркавалі таксама пытанне правядзення другога міжнароднага антыфашысцкага форуму, які плануецца ў Мінску восенню бягучага года (першы такі форум таксама прайшоў у Беларусі год таму). Генадзь Зюганаў запрасіў Аляксандра Лукашэнку на форум, у якім, як плануецца, прымуць удзел больш за сотню гасцей з усяго свету.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі