9 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сёння тэлефонную размову з наследным прынцам Абу-Дабі, намеснікам вярхоўнага галоўнакамандуючага Узброенымі Сіламі ААЭ Мухамедам бен Заідам аль-Нахаянам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У час размовы абмяркоўваліся двухбаковыя адносіны паміж Беларуссю і ААЭ, а таксама сітуацыя ў рэгіёне - у цэнтры Еўропы і ва Украіне.