5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў сустрэчу з начальнікам Аператыўна-аналітычнага цэнтра Андрэем Паўлючэнкам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы пацікавіўся вынікамі выканання раней дадзеных даручэнняў па развіцці гэтай структуры.
Абмеркаваны таксама асноўныя напрамкі работы ААЦ, актуальная тэматыка, што знаходзіцца ў полі зроку цэнтра, кадравыя пытанні. Андрэй Паўлючэнка далажыў аб суправаджэнні цэнтрам рэзанансных крымінальных спраў, а таксама шэрага вялікіх інфраструктурных праектаў.