Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

28 Врс 2015

Лукашэнка правёў шэраг поўнафарматных сустрэч з калегамі на пляцоўцы ААН і некалькі кароткіх гутарак

28 верасня, Нью-Ёрк /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на пляцоўцы ААН правёў шэраг поўнафарматных сустрэч са сваімі калегамі і некалькі кароткіх гутарак. Аб гэтым паведаміў журналістам міністр замежных спраў Беларусі Уладзімір Макей, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Міністр звярнуў увагу на тое, што знаходжанне ў ААН уяўляе сабой унікальную магчымасць для правядзення сустрэч з лідарамі тых краін, якія з'яўляюцца партнёрамі Беларусі.

У прыватнасці, адбыліся сустрэчы кіраўніка беларускай дзяржавы з прэзідэнтамі Аўстрыі, Эквадора, Егіпта, Кубы, з кіраўніцтвам ААН: Генеральным сакратаром Арганізацыі і Вярхоўным камісарам ААН па правах чалавека.

"На двухбаковых сустрэчах абмяркоўваліся пытанні развіцця ўсебаковага супрацоўніцтва паміж дзяржавамі. Гэта датычыцца і Егіпта, і Эквадора, і Кубы, і з кіраўніцтвам Венесуэлы была размова на гэту тэму", - сказаў Уладзімір Макей.

"Усе краіны гавораць аб тым, што фінансава-эканамічная сітуацыя сёння ў свеце такая, што ўсе дзяржавы зведваюць пэўныя праблемы. Але наша задача якраз у тым, каб нягледзячы на гэту праблемную сітуацыю, паспрабаваць знайсці тыя напрамкі супрацоўніцтва, якія дадуць магчымасць пераадолець гэтыя цяжкасці. Прэзідэнт менавіта на гэтым і засяроджваў сваю ўвагу ў час двухбаковых сустрэч", - адзначыў кіраўнік МЗС.

Паводле яго слоў, добрыя дамоўленасці вырысоўваюцца з Егіптам. Бакі дамовіліся аб абмене візітамі на вышэйшым узроўні, аб правядзенні пасяджэння міжурадавай камісіі і нарошчванні гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва.

"Добрая размова была і з Прэзідэнтам Эквадора. Напэўна, у наступным годзе адбудзецца візіт Прэзідэнта Беларусі ў краіны Лацінскай Амерыкі, у тым ліку плануецца наведванне Эквадора, дзе ў нас ужо рэалізуюцца некаторыя праекты і дасягнута дамоўленасць аб распрацоўцы і рэалізацыі новых праектаў у розных сферах супрацоўніцтва. Такія ж плённыя размовы былі і з Кубай, і з шэрагам іншых краін", - сказаў Уладзімір Макей.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі