9 чэрвеня, Астана /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка правёў перагаворы з замежнымі лідарамі ў кулуарах саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў Астане, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы плённа і прадметна пагаварыў з прэм'ер-міністрам Індыі Нарэндра Модзі, які запрасіў Прэзідэнта наведаць гэту краіну восенню.
Грунтоўная размова на палях форуму адбылася з прэм'ер-міністрам Пакістана Навазам Шарыфам напярэдадні яго візіту ў жніўні ў Беларусь.
Адбыліся таксама сустрэчы з кіраўнікамі Расіі, КНР, Афганістана і Таджыкістана.
Зацікаўленасць у візіце Аляксандра Лукашэнкі для выпрацоўкі новага парадку дня ва ўзаемадзеянні дзвюх краін выказаў у час перагавораў і міністр замежных спраў Ірана.
Раней Аляксандр Лукашэнка сустрэўся з генеральным сакратаром ААН Антоніу Гутэрышам.