3 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў капітанаў-рэгентаў Рэспублікі Сан-Марына Алесандра Манчыні і Грацыя Дзаферані, а таксама народ гэтай краіны з Днём святога Марына і гадавінай заснавання рэспублікі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены ў неабходнасці пашырэння супрацоўніцтва паміж нашымі дзяржавамі, якое мае істотны патэнцыял у розных галінах", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы лічыць, што сумесная работа па падрыхтоўцы базавых пагадненняў у эканамічнай сферы стала б важным крокам у стварэнні трывалага фундаменту для будаўніцтва плённых двухбаковых сувязей.