20 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Аб'яднаных Арабскіх Эміратаў Мухамеда бен Заіда аль-Нахаяна і народ гэтай краіны з 30-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін з Беларуссю. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"За гэты перыяд нашы дзяржавы пашырылі палітычныя кантакты, сталі сведкамі плённых вынікаў супрацоўніцтва ў эканамічнай, тэхналагічнай і іншых сферах, адчулі цвёрдую ўзаемную падтрымку на шматлікіх пляцоўках", - гаворыцца ў віншаванні.
Прэзідэнт Беларусі асабліва падзякаваў шэйху за асабісты ўклад у развіццё двухбаковых сувязей. "Прыемна адзначыць, што беларуска-эмірацкі дыялог на вышэйшым узроўні задае тон умацаванню дружбы паміж нашымі народамі. Гатовы разам з вамі прыкласці намаганні для пераводу партнёрства Мінска і Абу-Дабі на наступную ступень і ўзбагачэння яго новым зместам", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў шэйху Мухамеду бен Заіду аль-Нахаяну і яго блізкім добрага здароўя і даўгалецця, а народу ААЭ - міру і працвітання.