13 верасня, Ташкент /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на перагаворах з Прэзідэнтам Узбекістана Шаўкатам Мірзіёевым у вузкім фармаце прапанаваў яму пабудаваць у Мінску пасольства ва ўзбекскім стылі каля Палаца Незалежнасці, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Вы адкрылі ў нас пасольства. Гэта сведчанне таго, што вы не лічыце нас далёкімі людзьмі, якія жывуць за тысячы кіламетраў (хоць геаграфічна гэта так). Мы блізкія людзі. І мы падбяром самае добрае месца насупраць Палаца Незалежнасці, калі вы рызыкняце ва ўзбекскім стылі прыгожае пасольства, як вы будуеце тут палацы", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.
Шаўкат Мірзіёеў адказаў, што гэта прапанова абавязкова будзе разгледжана. "Гэта была мая даўняя мара - адкрыць пасольства ў Беларусі. Калі мы гаворым пра дружалюбныя адносіны, то мы павінны былі адкрыць пасольства і працаваць як належыць", - адзначыў ён.
"Я падтрымаю гэта з вялікім задавальненнем, - запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы. - Калі будзе патрэбна, няхай у вас будзе ў цэнтры Еўропы свой куток зямлі, адкуль вы можаце працаваць на ўвесь Еўрапейскі рэгіён".