Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

1 Сак 2019

Лукашэнка прагназуе перамогу Парашэнкі на выбарах ва Украіне

Лукашэнка прагназуе перамогу Парашэнкі на выбарах ва Украіне

1 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. На прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне пераможа цяперашні Прэзідэнт Пётр Парашэнка. Такое меркаванне выказаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці і экспертнай супольнасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Прэзідэнтам будзе Парашэнка. Ён выйдзе ў другі тур. Можа, з Зяленскім, можа, яшчэ з кім-небудзь, - сказаў Аляксандр Лукашэнка. - І той, хто прагаласаваў за Зяленскага, напэўна, за яго ж і прагаласуе зноў. А тыя, хто за іншых, - аддадуць галасы Парашэнку. Я кажу не абсалютна дакладна. Але думаю, падлічваючы ўсе варыянты, што Пётр Аляксеевіч гэту пасаду захавае".

Пры гэтым Прэзідэнт Беларусі прызнаўся, што не вельмі паглыбляўся ў пытанні выбараў ва Украіне, але заўсёды адчувае трывогу за тое, што адбываецца ў краіне-суседцы. "Я не хачу, каб Украіну нехта выкарыстаў як разменную манету, каб яна была пляцоўкай розыгрышу вялікіх дзяржаў. Украінцы гэтага не заслугоўваюць", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Ён чарговы раз прызнаўся ў цёплых пачуццях, павазе да ўкраінцаў. "Я служыў там, шмат разоў бываў, у тым ліку ў заходняй Украіне, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У мяне няма такога меркавання, што "западэнцы", як іх там часта называюць, - гэта нейкія дрэнныя людзі. У мяне няма такога меркавання. Гэта выдатныя людзі, рабацягі. Нам трэба ў іх вучыцца працаваць".

Кіраўнік дзяржавы таксама падкрэсліў, што любыя трывожныя падзеі ва Украіне прыкметна ўплываюць і на Беларусь. "У свой час, калі хлынуў паток, мы прынялі, паводле даных міграцыйных службаў, больш за 150 тыс. украінцаў. Указам Прэзідэнта ім прадастаўлены аднолькавыя правы з беларусамі. Нехта вярнуўся, калі стала больш спакойна. Да гэтага часу шмат людзей працаўладкаваны і працуюць тут, некаторыя ўжо жыллё сабе набылі. Мы ім дапамагалі, як маглі. Таму любая сітуацыя ва Украіне нас вельмі непакоіць. І мяне асабіста", - рэзюмаваў  Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі