Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

10 Врс 2020

Лукашэнка прадставіў Шведа на пасадзе генеральнага пракурора

Лукашэнка прадставіў Шведа на пасадзе генеральнага пракурора

10 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка прадставіў Андрэя Шведа на пасадзе генеральнага пракурора, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Прымаючы напярэдадні адпаведнае кадравае рашэнне, кіраўнік дзяржавы заявіў аб сваім намеры наведаць Генеральную пракуратуру, каб асабіста прадставіць новага кіраўніка і сустрэцца з супрацоўнікамі цэнтральнага апарату.

Характарызуючы Андрэя Шведа, Прэзідэнт падкрэсліў яго вялікі прафесійны вопыт, у прыватнасці, работу ў пракуратуры, дзе ён прайшоў шлях ад памочніка пракурора да намесніка генеральнага пракурора. Акрамя таго, ён працаваў у дзяржаўных органах кіравання, у тым ліку ў Дзяржаўным сакратарыяце Савета бяспекі, дзе ўзначальваў юрыдычнае ўпраўленне. Удзельнічаў таксама ў стварэнні Следчага камітэта. "Пад яго кіраўніцтвам 7 гадоў таму створаны і паспяхова функцыянуе Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Гэта асаблівая старонка ў яго жыцці. Яму было даручана стварыць самае сучаснае, фактычна новае падраздзяленне, вельмі важнае для нашай краіны. Яго жыццёвы шлях, вопыт, які ён атрымаў у працэсе сваёй работы, - гэта прыклад падрыхтоўкі тых кадраў, якія павінны кіраваць краінай".

Былога генеральнага пракурора Аляксандра Канюка кіраўнік дзяржавы назваў чалавекам адданым і шчырым. "Ён даказаў гэта ўсім сваім жыццём. Асаблівая яго старонка - Афганістан. Калі я назначаў яго пракурорам з пасады суддзі (вельмі, напэўна, арыгінальны ход), вялікую ролю адыграла ў гэтым яго афганская старонка. Той, хто прайшоў Афганістан, пабываў там у тыя часы, дрэнным чалавекам быць не можа. З гэтага я зыходзіў. І павінен сказаць, што ён ніколі не зрабіў крокаў, у выніку якіх я пашкадаваў бы аб гэтым назначэнні".

"На пасадзе старшыні КДБ або генеральнага пракурора, міністра ўнутраных спраў праслужыць больш як 5 гадоў у нашай краіне - гэта няпроста. Калі даводзіцца вярцецца і ўлева, і ўправа, толькі б захаваць незалежнасць і суверэнітэт дзяржавы. Ён праслужыў 9 гадоў на гэтай пасадзе", - сказаў Прэзідэнт. Ён дадаў, што блізкі быў да такога доўгага тэрміну работы і Валерый Вакульчык, які прапрацаваў старшынёй КДБ у перыяд з 2012 па 2020 год, і нядаўна назначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі