21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу перасцярог сілавікоў ад перагібаў у барацьбе з карупцыяй, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У кожным канкрэтным выпадку трэба вельмі ўзважана падыходзіць да ўзбуджэння крымінальнай справы, сотню разоў падумаць, перш чым навесіць на чалавека кляймо "карупцыянер". На коне лёсы людзей! Ніякай дарэмшчыны быць не павінна!" - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт перакананы, што ў асобных сітуацыях чалавек можа заставацца на волі, пакуль вядуцца следчыя дзеянні.