Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

21 Снж 2017

Лукашэнка перасцярог прамсектар ад неабгрунтаваных надзей на новую порцыю дзяржпадтрымкі

Лукашэнка перасцярог прамсектар ад неабгрунтаваных надзей на новую порцыю дзяржпадтрымкі21 снежня, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка перасцярог прамысловы сектар ад неабгрунтаваных надзей на новую порцыю дзяржпадтрымкі. Адпаведныя заявы кіраўнік дзяржавы зрабіў сёння на нарадзе, дзе разглядаліся розныя праекты прававых актаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

На абмеркаванне быў вынесены шэраг праектаў прававых актаў па пытаннях развіцця асобных прадпрыемстваў прамысловасці. Іх сутнасць у тым, каб прадаставіць шэрагу прампрадпрыемстваў пэўныя паслабленні ў частцы тэрмінаў вяртання раней узятых бюджэтных пазык, крэдытаў, пэўных растэрміновак. "Я хацеў бы паглядзець у вочы, шчыра кажучы, членам урада, якія ўносяць прапановы зноў з бюджэту кагосьці і штосьці падтрымліваць. На гэту тэму мы з вамі ўжо гаварылі. І Адміністрацыя Прэзідэнта пасля строгага патрабавання ўнесла прапановы, у тым ліку і кадравыя. Яны будуць падтрыманы", - сказаў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы на нарадзе падкрэсліў, што проста так хадзіць і браць грошы з бюджэту нікому не будзе дазволена. Яго цікавіла пытанне эфектыўнасці работы прадпрыемстваў - рэнтабельнасць, прыбытак, дынаміка, праекты і наяўнасць кантрактаў.

Па выніках абмеркавання прыняты канкрэтныя рашэнні. Шэраг прадпрыемстваў змогуць разлічваць на падтрымку для папаўнення абаротных сродкаў, не толькі пад перспектыўныя кантракты і на больш строгіх умовах, чым прапаноўвалася з самага пачатку. Пры гэтым неабходна будзе прадставіць дакладны графік пагашэння даўгавых абавязацельстваў.

Лукашэнка перасцярог прамсектар ад неабгрунтаваных надзей на новую порцыю дзяржпадтрымкіЯк заявіў журналістам па выніках нарады віцэ-прэм'ер Уладзімір Сямашка, 2017 год для прамысловасці стаў даволі ўдачным. "Сёння можна сказаць, што мы сапраўды завершым яго на ўзроўні 106-106,3 працэнта. Гэта даволі высокі тэмп росту. І можна канстатаваць, што ў выніку мы выйшлі на тую траекторыю па выніках 2016-2017 гадоў, якую абазначылі ў цэлым па пяцігоддзі. Спадзяёмся і абсалютна перакананы ў тым, што ўсе заданні, якія пастаўлены Прэзідэнтам, урадам, народам Беларусі, па выніках пяцігодкі мы выканаем", - адзначыў ён.

Віцэ-прэм'ер растлумачыў, што на сусветным рынку назіраецца ажыўленне, аднак у шэрага прамысловых прадпрыемстваў не хапае абаротных сродкаў, каб задаволіць патрэбнасці гэтага рынку. "У нас заказаў больш, чым мы можам зрабіць. Самая галоўная праблема ў тым, што ў нас не хапае абароткі. Па многіх прычынах", - дадаў Уладзімір Сямашка.

Паводле яго слоў, працаваць і вяртаць даўгі прадпрыемствы змогуць і без дадатковай падтрымкі, але рост будзе мінімальны. У гэтай сітуацыі трэба выбіраць стратэгію і тактыку, што больш выгадна, - вяртаць даўгі і мець меншыя тэмпы росту або даць некаторыя паслабленні, але атрымаць большы рост. "Сутнасць нашых зваротаў у тым, каб правесці некаторую рэструктурызацыю даўгоў, якія былі ўзяты ў бюджэце або ў нашых камерцыйных дзяржаўных банках, каб нашы прадпрыемствы маглі задавольваць тыя заказы, якія ёсць на рынку", - сказаў віцэ-прэм'ер.

Пры гэтым ён падкрэсліў правільнасць раней прынятых рашэнняў па мадэрнізацыі прадпрыемстваў у шэрагу галін, што дало магчымасць захаваць гэтыя вытворчасці, рабочыя месцы і атрымаць новую якасць прадукцыі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі