30 снежня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка перасцерагае ад празмернасцей пры будаўніцтве медыцынскіх і іншых аб'ектаў. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час наведвання радзільнага дома 5-й гарадской клінічнай бальніцы горада Мінска, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Рабіце ўсё функцыянальна. Не трэба будаваць з празмернасцямі", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу на тое, што на аснашчэнне і абсталяванне грошай шкадаваць не трэба. І спрашчацца не варта, дадаў ён.
"Усё гэта трэба мець на ўвазе. У нас умеюць маляваць - як намалююць - хоць плач", - прадоўжыў Прэзідэнт. У якасці пазітыўнага прыкладу ён прывёў заходнія падыходы, калі будынкі будуюцца вельмі проста, але выкарыстоўваецца суперсучаснае абсталяванне. "Нам трэба ў іх вучыцца", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.