16 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Літвы Далю Грыбаўскайтэ з нацыянальным святам - Днём аднаўлення Літоўскай дзяржавы. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што традыцыйна добрасуседскія адносіны паміж дзвюма краінамі будуць і ў далейшым плённа развівацца і садзейнічаць устанаўленню атмасферы ўзаемнай павагі, даверу і канструктыўнага партнёрства.