16 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Аляксандр Лукашэнка ўпэўнены, што пазіцыя Беларусі па Украіне ў бліжэйшым будучым будзе запатрабавана. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі заявіў у эксклюзіўным бліц-інтэрв'ю вядучаму праграмы "Весткі ў суботу" на тэлеканале "Расія 1" Сяргею Брылёву, паведамляе БЕЛТА.
Размова адбылася пасля завяршэння мерапрыемстваў у рамках сустрэчы на вышэйшым узроўні ў "нармандскім фармаце", якая прайшла ў Мінску 11-12 лютага. Аляксандр Лукашэнка даў кароткую ацэнку вынікам праведзеных у беларускай сталіцы перагавораў "нармандскай чацвёркі" па ўрэгуляванні крызісу ва Украіне.
"Хачу, каб вы разумелі: мы гэта не афішыравалі, але свае прапановы і сваю пазіцыю да перагавораў (аб урэгуляванні ўкраінскага крызісу) выказалі, і ўсе ўдзельнікі яе ведалі. Упэўнены, што наша пазіцыя па Украіне ў бліжэйшым будучым будзе запатрабавана. Можа, і гэта неяк паўплывала на тое, што вось у такім фармаце перагаворы адбыліся ў Мінску", - адзначыў у інтэрв'ю Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт Беларусі ўпэўнены ў тым, што вайну ва Украіне трэба спыніць.