21 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Венгрыі Каталін Новак з нацыянальным святам - Днём святога Іштвана. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Сучасныя выклікі патрабуюць ад нас больш цеснай кааперацыі. Перакананы, што, нягледзячы на любыя складанасці, мы захаваем канструктыўны дыялог у розных галінах. Пацвярджаю шчырае імкненне і інтарэс Беларусі да пашырэння і паглыблення ўсяго спектра двухбаковага супрацоўніцтва з Венгрыяй", - адзначыў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка таксама накіраваў віншавальнае пасланне прэм'ер-міністру Венгрыі Віктару Орбану. У ім гаворыцца, што беларусаў і венграў аб'ядноўваюць вера ў праўду і справядлівасць, любоў да Радзімы, імкненне берагчы традыцыі і абараняць родных і блізкіх. "Нягледзячы на існуючыя сур'ёзныя пагрозы і геапалітычныя гульні, нашы краіны прадаўжаюць паступова адстойваць сваё права быць суверэннымі і незалежнымі дзяржавамі, - падкрэсліў Прэзідэнт. - Падзяляю ваша імкненне да падтрымання міру. Рэспубліка Беларусь прадаўжае выступаць за ўмацаванне рэгіянальнай і глабальнай бяспекі на прынцыпах сумеснай адказнасці, фарміраванне ўстойлівай стратэгічнай стабільнасці. Упэўнены, што мы зможам унесці значны ўклад ва ўстанаўленне згоды паміж членамі міжнароднай супольнасці".