Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

2 Сак 2017

Лукашэнка ўпэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах

2 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Польшчы Анджэя Дуду з 25-годдзем устанаўлення дыпламатычных адносін паміж дзвюма краінамі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Упэўнены ў перспектыўнасці развіцця беларуска-польскіх кантактаў ва ўсіх сферах, пашырэнні прагматычнага і канструктыўнага супрацоўніцтва ў інтарэсах народаў Беларусі і Польшчы", - гаворыцца ў віншаванні.

"Агульнай гісторыяй нам наканавана побач жыць і вырашаць усе пытанні шляхам дыялогу на карысць міру, стабільнасці і бяспекі ў Еўропе", - адзначыў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Анджэю Дуду моцнага здароўя і поспехаў на адказнай дзяржаўнай пасадзе, міру і дабрабыту ўсяму польскаму народу.

У віншаванні Прэзідэнта Польшчы, якое паступіла ў адрас кіраўніка беларускай дзяржавы, Анджэй Дуда выказаў надзею, што чарговая чвэрць стагоддзя адносін будзе перыядам плённага супрацоўніцтва паміж дзвюма незалежнымі дзяржавамі, заснаванага на ўзаемаразуменні і даверы, якое пасадзейнічае дабрабыту грамадзян, умацаванню бяспекі і міру ў Еўропе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі