14 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў прэзідэнта Францыі Франсуа Аланда і народ гэтай краіны з нацыянальным святам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў паспяховае развіццё беларуска-французскага дыялогу, імкненне бакоў да плённага ўзаемадзеяння, у тым ліку на міжнароднай арэне.
"Упэўнены ў перспектыўнасці далейшага пашырэння беларуска-французскага супрацоўніцтва на карысць нашых народаў", - гаворыцца ў віншаванні.